Лiхаманка - калi i як з ей змагацца?

Безумоуна, займацца самалячэннем нельга – гэта пацвердзiць любы урач. Але бываюць выпадкi , калi неадкладны зварот да доктара немагчымы. Тады першую медыцынскую дапамогу захварэламу дзiцяцi даводзiцца аказваць самiм бацькам. Акрамя лекау, якiя даказалi сваю эфектыунасць, яны часта выкарыстоуваюць розныя сродкi хатняй фiзiатэрапii.

Страх высокай тэмпературы у малога, якi прастудзiуся, пераследуе большасть бацькоу. Некаторыя баяцца яе проста панiчна – збiваюць нават тады, калi паказчыкi тэрмометра крыху вышэйшыя за норму. I дарэмна. Паводле рэкамендацый Сусветнай арганiзацыi аховы здароуя тэмпературу нiжэй за 38,0 С лепш не збiваць – пры такой адзнацы у арганiзме пачынаюць актыуна выпрацоувацца антыцелы i iмулаглабулiны, якiя дапамагаюць змагацца з вiрусамi i iнфекцыямi. Выключэннi з гэтага правiла датычацца дзяцей з родавымi траумамi неуралагiчнымi праблемамi i тых , у каго хаця б аднойчы былi сутаргi пры павышэннi тэмпературы. У такiх выпадках тэмпературу варта знiжаць ужо пры 37,5 – 37,8 0С.

Для знiжэння лiхаманкi ужываюцца абцiраннi, кампрэсы i абгортваннi.

  • Водныя абцiраннi.Пры абцiраннях адбываецца механiчнае раздражненне скуры, паляпшаецца крываток, а значыць i цеплааддача. Пры тэмпературы цела 38-39 0С тэмпература вады для абцiрання павiнна быць 30 -32 градусы – гэта значыць крыху цяплейшая за пакаевую. Набярыце у емiстасць вады, вазьмiце некалькi сурвэтак(фланелевых, або бавауняных), намачыце iх у вадзе. Адцiснiце адну i абатрыце спачатку ручкi i ножкi (ад перыферыi да цэнтра). Калi сурвэтка сагрэецца, пакладзiце яе у ваду, вазьмiце другую, разатрыце грудзi, жывоцiк, спiнку.
  • А вось спiртавыя абцiраннi i кампрэсы катэгарычна забаронены для маленькiх дзяцей. Скура дзiцяцi гiграскапiчная: усе, што аказваецца на яе паверхнi , умомант усмоктваецца i трапляе у кроу. У медыцынскай практыцы нямала выпадкау , калi маленькiя пацыенты траплялi у бальнiцы з высокай тэмпературай i прыкметамi алкагольнага ап,янення пасля абгортванняу са спiртам. Пасля такога лячэння яшчэ i вельмi верагодныя апекi на далiкатнай дзiцячай скуры. Выснова толькi адна: пакуль дзiцяцi не споунiцца 12 гадоу , нiякiх «моцных» вадкасцяу у хатняй фiзiятэрапii прымяняць нельга.
  • Воцатныя абцiраннi. Дабауленне воцату у ваду цалкам апраудана i бяспечна. Воцат хутка выпарваецца з паверхнi скуры – дзякуючы гэтаму цеплааддача паскараецца , i тэмпература падае хутчэй. Тэхнiка i паслядоунасць абцiрання тыя ж, што i з вадой. Толькi улiчвайце важныя нюансы. Па-першае, разводзiць 6-цi% воцат у вадзе трэба у прапорцыi 1 ст. лыжка на 1 лiтр вады. Па-другое, неабходна сачыць, каб воцат не трапiу у вочы дзiцяцi.
  • Гарачкапанiжальныя кампрэсы. Кампрэсы – гэта «маленькiя», лакальныя абгортваннi. Iх можна рабiць незалежна ад iншых працедур, а можна i сумяшчаць з iмi. Напрыклад, абцiраючы цела малога адной сурвэткай, вы кладзеце другую на лоб, трэццяю у падпаху, або пад каленку – туды, дзе праходзяць буйныя сасуды. Замест сурвэткi падыдзе i пузыр з ледам (замарожаная у пластыкавай бутэльцы вада) – яго лепш класцiу падкаленныя ямкi. Толькi прыкладаць усе гэта варта праз тканiну(напрыклад, складзеную у 4 разы тонкую пяленку)i не больш як на 30 хвiлiн. Звярнiце, калi ласка, увагу, што усе апiсаныя вышэй працэдуры добрыя толькi пры так званай «чырвонай» лiхаманцы: калi пры высокай тэмпературы у дзiцяцi чырванее скура , ручкi I ножкi вельмi гарачыя. Пры «белай» жа лiхаманцы(калi нягледзячы на высокую тэмпературу, малога «марозiць» у яго халодныя кiсцi i ступнi , бледная «мармуровая» скура) падобныя працэдуры рабiць нельга - дзiця трэба не ахалоджваць, а саграваць.

Якую б з фiзiапрацэдур вы нi праводзiлi памятайце пра галоунае: неабходна растлумачыць дзiцяцi , што i навошта вы робiце , а далей – сачыць за яго рэакцыяй. Калi адчувае дысканфорт i супрацiуляецца, працэдуру неабходна або адмянiць , або паспрабаваць ператварыць у гульню. Таму што эффект ад любога лячэння шмат у чым залежыць ад пазiтыунага настрою маленькага хворага.

 

УЗ «Глубокская ЦРБ»

Зав.поликлиническим отд. Семченок В.Т.

Приключения Тани и Вани в стране продуктов

Приключения Тани и Вани в стране напитков

Азбука здоровья Копатыч и последний бочонок мёда 2

Азбука здоровья Быть здоровым — здорово!